Віртуальныя вільготнасці - гэта діджытал праект, які складаецца з бесправадной сеткі, даступнай толькі у межах галерэі Ў, і інтэрнэт-сайта, які фіксуе візуальнае вымярэнне віртуальнай вады.
"Віртуальная вада" - гэта паняцце, якое выкарыстоўваецца для вызначэння так званага “воднага следа” таго ці іншага прадукту і адсылае к колькасці прэснай вады, неабходнай для яго стварэння. Напрыклад, для вытворчасці адной тоны смажанай кавы ў сярэднім патрэбна 1334 тоны вады; у той час як на адну тону мяса ялавічыны патрабуецца 15 497 тон вады. “Водны след” маюць не толькі харчовыя і натуральныя прадукты, але і машыны, кампутары, розныя іншыя прадметы, якія мы выкарыстоўваем кожны дзень і якім неабходна вада, каб быць створанымі.. Падчас вытворчасці частка неабходнай прэснай вады забруджваецца і не можа выкарыстоўвацца зноў як пітная вада, пакуль яна не пройдзе складаныя і дарагія працэсы ачысткі, якія вельмі часта проста не прымяняюцца прамысловасцю ці заводамі.
Праект “Віртуальныя вільготнасці” працуе з эстэтыкай віртуальных вод, прапаноўваючы шэраг вадзяных рэпрэзентацый, даступных у віртуальнай прасторы ў Інтэрнэце, якія наслаіваюцца адзін на адно. Намер тут заключаецца ў тым, каб зрабіць бачнай разнастайнасць існуючых вод, якія можна сустрэць у прыродзе, і падкрэсліць немагчымасць аддзялення вады ад навакольнайэкасістэмы - глебы, раслін і жывёл. Сайт заснаваны на ідэі стратыфікацыі, якая адносіцца да складзеных слаёў глебы ў прыродных рэльефах, а таксама да розных слаёў вадаёмаў.
=====
Virtual humidities is a digital project consisting of a wireless network which is accessible in the gallery space and an online website dealing with the visual imagery of virtual waters.
“Virtual water” is a concept used to measure the water footprint of a given product, visualizing the amount of fresh water needed in its agricultural or manufacturing processes. For example, the production of one tonne of roasted coffee needs, on average, 1,334 tonnes of water; while one tonne of beef meat requires 15,497 tonnes of water. Not only edible or natural products have a water footprint: also cars, computers and various other items we use every day need water to be produced. During the production, some of needed fresh water is polluted and cannot be used again as drinking water unless it undergoes complex and expensive purification processes – which very often are simply not applied by industries and factories.
The project works with the aesthetics of virtual waters, proposing the overlapping of watery images, accessible in a virtual space on the Internet. The intention, here, is to make visible the diversity existing waters that can be found in nature and to highlight the impossibility of separating water from its surrounding ecosystem – made of soil, plants and animals. In particular, the website is based on an idea of stratification, referring to the stacked layers of soil in natural terrains as well as the different layers in water bodies.